Паражэнне на Гомельшчыне

У мінулую субoту, 11 жніўня, у Рэчыцы прaйшoў мaтч пeршынствa Беларусі па футболе сярод каманд 2-й лігі. ФК “Івацэвічы” сустракаліся з мясцовым “Спадарожнікам” – камандай, якая займае 3-е месца ў турнірнай табліцы і ў якой нашы рабяты выйгралі ў першым крузе з лікам 2:1.

Матч праходзіў у вострай барацьбе, гаспадары больш валодалі мячом, але наша каманда адказвала вострымі контратакамі. Пры такой гульні нічыя была б справядлівым вынікам, але літаральна за некалькі хвілін да заканчэння матча гаспадары забілі гол. Крыўднае паражэнне – 0:1. ФК “Івацэвічы” застаюцца на 7-м радку ў турнірнай табліцы.

У бліжэйшую суботу ФК “Івацэвічы” ў рамках 17-га тура на дамашняй арэне згуляе матч з ФК “Вікторыя” з Мар’інай Горкі, якая займае 10-е месца. Гэтай камандзе ў першым крузе нашы рабяты прайгралі ў гасцявой гульні з лікам 0:1.
Аляксандр ГОРБАЧ.